АЦЭНКА ПРЫЛАДЫ
Кампанiя «Абiсс» просіць лекараў або медыцынскі персанал інфармаваць аб любых
ускладненнях пры выкарыстаннi гэтай прылады і вяртаць любыя эксплантатаваныя кампаненты
або прылады. Для гарантавання бяспечнай апрацоўкі пры адпраўцы або атрыманні прылады
кампанiя ABISS просіць дэзінфіцыраваць прыладу перад адпраўкай.
АПIСАННЕ I ХАРАКТАРЫСТЫКI СТУЖКI CYRENE
Дадзеная стужка з'яўляецца стэрыльнай аднаразовай медыцынскай прыладай для імплантацыі
з наступнымі тэхнічнымі характарыстыкамі:
- Монафіламентны поліпрапілен, не рассмоктваецца
- Сярэдняя таўшчыня: 0,0005 м
- Сярэдняя шчыльнасьць: 0,899 г/м
- Дыяметр ніці: 0,15 мм
- Памер асноўных пор ў мм:
* 1,31 x 0,44
* 1,62 x 1,02
- Сярэдняя порыстасць = 85 %
- Устойлівасць да разрыву > 55 Н
- Сярэдняе падаўжэнне да разрыву: 58 %
- Сярэдняе падаўжэнне пры 10 Н: 8 %
Прыведзеныя бягучыя значэнні могуць крыху адрознівацца ад фактычных з-за абмежаванняў
вытворчых працэдур. без уплыву на функцыянаванне прылады.
Выпрабаванні былі праведзены ў адпаведнасці з нормай NF S 94-801 «Умацавальныя
вагінальныя імплантаты для хірургічнага лячэння нетрымання мачы пры напружанні і (або)
пралапсу тазавых органаў праз похвавы доступ — даклінічныя і клінічныя выпрабаванні»
(снежань 2007 г.).
106