ABIMAGNET
1
Ідэнтыфікацыя
Клемы для злучэння з корпусам не з'яўляюцца прыладай, якая
выконвае ўласныя функцыі. Гэта інструкцыя па эксплуатацыі
адносіцца толькі да клем для злучэння з корпусам
ABIMAGNET.
2
Бяспека
• Перад першым выкарыстаннем уважліва прачытайце гэту
інструкцыю па эксплуатацыі і выконвайце яе
патрабаванні.
• У інструкцыі па эксплуатацыі выкладзена інфармацыя,
неабходная для бесперабойнай і бяспечнай
эксплуатацыі. Прадукт быў распрацаваны і створаны
з улікам сучаснага ўзроўню развіцця тэхнікі і прызнаных
нормаў і правілаў тэхнікі бяспекі.
• У інструкцыі па эксплуатацыі ёсць папярэджанні пра
непазбежныя рэшткавыя рызыкі для карыстальніка, трэціх
бакоў, прылад і іншай маёмасці. Правілы тэхнікі бяспекі
ўказваюць на канструкцыйна непазбежныя рызыкі, якія
неабходна ўлічваць.
2.1
Прызначэнне
• Прылада, што апісываецца ў гэтай інструкцыі, можа
выкарыстоўвацца толькі для мэты і спосабам, апісанымі
ў ёй. Не парушайце ўмовы эксплуатацыі, тэхнічнага
абслугоўвання і сэрвісу.
2.2
Агульныя характарыстыкі
• Перад пачаткам працы, такой як увод у эксплуатацыю,
эксплуатацыя, транспарціроўка і тэхнічнае
абслугоўванне, уважліва прачытайце інструкцыю па
эксплуатацыі і выконвайце яе патрабаванні.
• Трымайце інструкцыю па эксплуатацыі ў лёгкадаступным
месцы побач з прыладай і перадавайце яе разам з
прыладай.
• Выконвайце патрабаванні інструкцыі, датычныя асобных
зварачна-тэхнічных кампанентаў, напрыклад, крыніцы току
для зваркі і механізма падачы дроту.
• Выконвайце правілы аховы навакольнага асяроддзя для
адпаведнай краіны.
• Увод у эксплуатацыю, эксплуатацыю і тэхнічнае
абслугоўванне можа праводзіць толькі кваліфікаваны
персанал. Спецыяліст — гэта чалавек, які на падставе
сваёй прафесійнай адукацыі, ведаў і вопыту, а таксама
ведання адпаведных нормаў можа ацаніць даручаную
работу і выявіць магчымую небяспеку.
BAL.0831.0 • 2020-09-18
Клемы для злучэння з корпусам ABIMAGNET можна
выкарыстоўваць толькі з арыгінальнымі запаснымі часткамі
ABICOR BINZEL.
• Невыкананне правіл тэхнікі бяспекі можа прывесці да
пагрозы для жыцця, здароўя людзей, шкоды навакольнаму
асяроддзю ці маёмасці. Прадукт трэба выкарыстоўваць
толькі ў бездакорным стане з улікам патрабаванняў гэтай
інструкцыі па эксплуатацыі.
• За шкоду, якая ўзнікне ў выніку невыканання
патрабаванняў гэтай інструкцыі па эксплуатацыі, вытворца
не нясе адказнасці.
• Выкарыстоўвайце належныя сродкі, каб засцерагчы сябе
і старонніх асоб ад пагроз, пералічаных у раздзеле пра
бяспеку.
• Выкарыстанне ў любых іншых мэтах лічыцца
неадпаведным.
• Несанкцыянаваныя мадыфікацыі ці змяненні для
паляпшэння працоўных характарыстык не дазваляюцца.
• Пераканайцеся ў тым, што зона працы мае добрае
асвятленне, і падтрымлівайце ў ёй парадак.
• Пры правядзенні тэхнічнага абслугоўвання, работ па
ўводзе ў эксплуатацыю і рамонту выключайце крыніцу
току, перакрывайце падачу газу і сціснутага паветра,
выцягвайце сеткавы штэкер.
• Пры ўтылізацыі выконвайце мясцовыя распараджэння,
законы, прадпісанні, стандарты і дырэктывы.
BE - 9