Panasonic TY-ER3D5ME Instrucciones De Funcionamiento página 244

Tabla de contenido
Умовы гарантыі Беларусі
Увага: калі ласка, пераканайцеся, што арганізацыя, якая прадае Вам прадукцыю
Panasonic, цалкам, правільна і выразна запоўніла гэты гарантыйны талон.
Кампанія Panasonic Corporation дае на ўвесь спектр прадукцыі, што
пастаўляюцца ў Беларусь, гарантыю вытворцы тэрмінам на 2 (два)
гады. Гарантыйны тэрмін на халадзільнікі складае 3 гады.
Гэтая гарантыя даецца вытворцам у дадатак да канстытуцыйных і
іншых правоў і ні ў якой ступені не абмяжоўвае іх.
Гарантыя дзейнічае ў выпадку, калі тавар будзе прызнаны
няспраўным з-за браку матэрыялаў ці тэхналогіі зборкі, пры
наступных умовах:
1. Тавар павінен быць набыты толькі на тэрыторыі Беларуси і
выкарыстаны згодна з інструкцыямі па эксплуатацыі, а таксама
адпавядаць тэхнічным стандартам ды / або патрабаванням
бяспекі. Спіс афіцыйных мадэлей, прызначаных для
выкарыстання на тэрыторыі Беларуси, размешчаны на Інтэрнэт-
старонцы www.panasonic.com.
2. Гэтая гарантыя несапраўдная ў выпадках, калі пашкоджанне
або няспраўнасць выкліканыя пажарам, маланкай ці іншымі
прыроднымі з'явамі; механічным пашкоджаннем; няправільным
выкарыстаннем, у тым ліку і падключэннем да крыніц сілкавання,
якія адрозніваюцца ад згаданых у інструкцыі па эксплуатацыі;
зносам; нядбалым стаўленнем, уключаючы трапленне ў выраб
выпадковых прадметаў і насякомых; рамонтам або наладкай,
калі яны здзейснены асобай, якая не мае сертыфіката на
аказанне такіх паслуг, а таксама інсталяцыяй, адаптацыяй,
мадыфікацыяй або эксплуатацыяй з парушэннем тэхнічных умоў
ды/ або патрабаванняў бяспекі.
3. У тым выпадку, калі на працягу гарантыйнага тэрміну частка або
часткі тавара былі заменены часткай або часткамі тавара, якія не
былі пастаўлены або санкцыянаваны вытворцамі, а таксама былі
нездавальняльнай якасці і не пасавалі да тавара, то спажывец
губляе ўсе правы паводле гэтай гарантыі, уключаючы права на
кампенсацыю.
4. Дзеянне гэтай гарантыі не распаўсюджваецца на праграмнае
забеспячэнне, дэталі аздаблення і корпусу, лямпы, батарэі і
акумулятары, іголкі гуказдымальніка, антэны і злучальныя кабелі,
ахоўныя экраны, назапашвальнікі смецця, сеткі і нажы, фільтры,
шчоткі, картрыджы ды іншыя дэталі, якія маюць абмежаваны
тэрмін выкарыстання.
Устаноўка i падключэние
Для устаноўкі набытага тавара Вы можаце скарыстацца платнымі паслугамі
спецыялістаў упаўнаважаных арганізацый і абслуговых цэнтраў, якія
правядуць усю неабходную працу для нармальнага выкарыстання тэхнікі.
Абавязкі па гэтай гарантыі выконваюцца на тэрыторыі
Беларусі інсталяцыйнымі цэнтрамі, спіс якіх можна атрымаць
у Інфармацыйным цэнтры Panasonic па тэлефоне 8-820-007-1-
21-00 або на Інтэрнэт-старонцы www.panasonic.com.
Звесткі аб аксэсуарах и расходных матэрыялах www.panasonic.com.
Iнфармацыю аб ходзе выканання рамонта можна атрымаць ў
«Iнфармацыйнай сiстэме рамонтаў» www.panasonic.com.
Больш падрабязную iнфармацыю па ўсяму спiсу сэрвiсных цэнтраў можна
паглядзець на старонцы www.panasonic.com.
Інфармацыйны цэнтр Panasonic 8-820-007-1-21-00 (для фiксаванай сувязi
званок па тэррыторыi РБ бясплатны)
13
Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido