Датчык аўтаматычнага адключэння спрацоўвае пры перагрэве прыбора.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе этыкеткі.
Праверце наяўнасць усіх кампанентаў прыбора і адсутнасць пашкоджанняў.
Ачысціце ўсе кампаненты паводле часткі ―Чыстка і догляд‖.
Пратрыце насуха ўсе дэталі і ўсталюйце іх так, каб прыбор быў гатовы да працы.
Перад першым выкарыстаннем прыбора неабходна ўключыць праграму ―Параварка‖ на 30 хвілін з чарай, запоўненай вадой на 70%.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
Дайце прыбору цалкам астыць.
Вымыйце чару для гатавання ежы з мыйным сродкам, апаласніце вадой і высушыце з дапамогай мяккай тканіны.
Не мыйце чару для гатавання ежы ў посудамыйнай машыне.
Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора і аксэсуараў абразіўныя ачышчальнікі і агрэсіўныя мыйныя рэчывы.
Ні ў якім разе не дапушчайце траплення вады ўнутр прыбора.
Кантэйнер для збору кандэнсату прызначаны для збору кропляў кандэнсату падчас адчынення вечка, здымайце і прамывайце яго пасля кожнага выкарыстання.
Зніміце ўшчыльняльнае кольца. Зацісніце рукамі краі ўшчыльняльнага кольца і пацягніце ўгару. Прамыйце ўнутранае ўшчыльняльнае кольца вадой, вытрыце насуха (падчас чысткі можа
выкарыстаць трохі мыйнага сродку). У завяршэнні, вярніце ўшчыльняльнае кольца на сваѐ месца.
Ачыстку клапана выйсця пары неабходна рабіць кожны раз пасля выкарыстання прыбора. Акуратна зніміце клапан, не прыкладаючы значных высілкаў. Разбярыце клапан і старанна
прамыйце яго пад праточнай вадой, пасля чаго прасушыце, збярыце ў адваротнай паслядоўнасці і ўсталюйце на месца.
Чысціце корпус прыбора па меры неабходнасці, пры гэтым выкарыстоўвайце чыстую цѐплую ваду і мяккую тканіну.
35