Налады ўзмацняльніка Connect
на сайце
Базавыя налады (Basic Settings)
Вось самыя асноўныя налады, якія можна змяняць і
захоўваць. У наступным раздзеле апісваюцца ўсе функцыі,
прыведзеныя ў табліцы.
ЗАЎВАГА! Некаторыя змены на сайце не
будуць адлюстроўвацца, пакуль вы не
абновіце старонку ўручную ці не
пяройдзеце на іншую старонку.
Звесткі (Information)
Тут вы можаце дадаць назву ўзмацняльніка ці ўвесці
інфармацыю пра ўсталёўку, каб можна было звярнуцца
да яе пазней. Мадэль узмацняльніка, версія праграмнага
забеспячэння і серыйны нумар будуць паказаны тут. Іх
нельга змяняць.
Сетка (Network)
IP-адрас (IP Address) – паказвае бягучы IP-адрас, калі
DHCP уключаны. Калі DHCP выключаны, вы можаце ўвесці
пажаданы статычны IP-адрас.
Маска падсеткі (IP Subnet Mask) – паказвае бягучую
маску падсеткі, калі DHCP уключаны. Калі DHCP
выключаны, вы можаце ўвесці пажаданую маску падсеткі.
116
Рэжым ідэнтыфікацыі (Identification Mode)
Калі гэта опцыя ўключана, святлодыёд уключэння на
пярэдняй панэлі пачынае міргаць. Пры выкарыстанні
некалькіх узмацняльнікаў гэта дапамагае вызначыць, які з
узмацняльнікаў наладжваецца.
Друк (Print)
Націсніце, каб адкрыць старонку для друку з бягучымі
наладамі ўзмацняльніка.
Уключэнне (Power ON)
Тут вы можаце выбраць спосаб уключэння (апісана ніжэй),
які больш за ўсё вам падыходзіць. Затрымка ўключэння
можа быць зададзена ў дыяпазоне ад 0 да 20 секунд.
Гэта можа спатрэбіцца, калі вы хочаце, каб некалькі
ўзмацняльнікаў уключаліся ў вызначанай паслядоўнасці.
Кнопка ўключэння (Power Button) – выключае
ўспрыняцце сігналу і трыгера. Узмацняльнік уключаецца і
выключаецца толькі кнопкай уключэння на прыладзе.
Аўдыя (Audio) – гэты рэжым выкарыстоўвае ўспрыняцце
сігналу для ўключэння ўзмацняльніка. Акрамя таго,
магчыма камунікацыя ў сетцы. У гэтым рэжыме
ўзмацняльнік будзе спажываць 2 Вт у рэжыме чакання.
Трыгер напружання (Voltage Trigger) – уключае
ўзмацняльнік з дапамогай 12-вольтнага трыгера.
Рэжым энергазберажэння «Аўдыя» (Audio Green) –
гэты рэжым выкарыстоўвае ўспрыняцце сігналу для
ўключэння ўзмацняльніка. Узмацняльнік пяройдзе ў
рэжым чакання, калі аўдыясігнал не будзе паступаць на
працягу 15 хвілін. Перадача даных па сетцы выключана
ў рэжыме чакання; для камунікацыі з узмацняльнікам
неабходна выйсці з рэжыму чакання. У гэтым рэжыме
ўзмацняльнік будзе спажываць 0,5 Вт у рэжыме чакання.
Рэжым энергазберажэння «Напружанне» (Voltage
Green) – гэты рэжым выкарыстоўвае трыгер для
ўключэння і выключэння ўзмацняльніка. Перадача даных
па сетцы выключана ў рэжыме чакання; для камунікацыі
з узмацняльнікам неабходна выйсці з рэжыму чакання.
ЗАЎВАГА! У гэтым рэжыме ўзмацняльнік будзе спажываць
0,5 Вт у рэжыме чакання.
Рэжым
магутнасці
Кнопка
ўключэння
Аўдыя
Трыгер
напружання
Энергазбера-
гальны рэжым
«Аўдыя»
Энергазбера-
гальны рэжым
«Напружанне»
Installation Amplifiers
ЗАЎВАГА! Калі вы змяняеце IP-адрас ці
маску падсеткі, неабходна ўвесці новы
IP-адрас у веб-браўзеры, каб перайсці на
вэб-партал узмацняльніка.
Рэжым
Сеткавыя камунікацыі
чакання
Н/П
2 Вт
2 Вт
0,5 Вт
0,5 Вт
ў рэжыме чакання
Н/П
Ёсць
Ёсць
Няма
Няма