Насос для напампоўкі шын
B
Перад падключэннем насадак пераканайцеся, што кампрэсар выключаны.
Выкарыстоўвайце толькі тыя насадкі і расходнікі, якія прызначаны для выкарыстання з гэтым інструментам.
Абярыце найлепшыя з даступных ўстаўных/умацавальных насадак/расходнікаў для мінімальна магчымага ўзроўню
шуму і вібрацыі. Замяніце іх у выпадку падвышэння ўзроўня шуму і/або вібрацыі.
Пераканайцеся, што ўстаўны/умацавальны інструмент/насадка ўтрымліваецца фіксатарам слушна, і пераканайцеся,
што фіксатар знаходзіцца ў добрым стане. Ніколі не выкрыстоўвайце інструмент без фіксатара – гэта можа выклікаць
высакахуткасныя лятучыя аскепкі.
Выкарыстоўвайце ўстаўную/умацавальную насадку/інструмент ў адпаведнасці са спецыфікацыямі вытворцы.
ВЫКАРЫСТАННЕ ПНЕЎМАТЫЧНАГА ІНСТРУМЕНТА
Перад пачаткам выкарыстання інструмента пераканайцеся, што вы знаёмыя з працоўным месцам і прылеглай зонай.
Заўсёды выконвайце правілы бяспекі працоўнай зоны, у якой вы працуеце.
Падчас выкарыстання інструмента выканаўца прац можа зазнаць такія небяспекі як абрушванне, ўдары, нагрэў,
вібрацыя, парэзы, ранкі і г.д. Апранайце адпаведныя пальчаткі.
Любая асоба, якая карыстаецца інструментам, павінна ўмець справіцца з памерам, вагой і магутнасцю інструмента.
Заўсёды будзьце падрыхтаванымі да нармальных/анармальных рухаў/сілаў, выкліканых інструментам.
Трымайце цела ў раўнавазе, пастаўце ногі надзейна ды бяспечна.
У выпадку перапынення падачы паветра адпусціце рычаг/спускавы кручок.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСОСУ ДЛЯ НАПАМПОЎКІ ШЫН
Падключыце падачу сціснутага паветра да злучэння A. Падключыце надзімальнае злучэнне B да клапана кола і
праверце ціск на манометры С. Націсніце на спускавы кручок D для напампоўкі і працягвайце правяраць ціск на
манометры: калі ціск занадта высокі, націсніце на спускавы курок D напалову, каб аднавіць адпаведны ціск. Каб
пазбегнуць пашкоджанняў манометра і забяспечыць правільнае значэнне ціску, не дазваляйце насосу для напампоўкі
шын падаць на цвёрдыя паверхні.
Выкарыстоўвайце прыстасаванні, якія ўваходзяць у набор (Е), каб напампаваць камеры веласіпедаў, шары або
іншыя прылады. Каб пазбегнуць пашкоджанняў манометра і забяспечыць правільнае значэнне ціску, не дазваляйце
насосу для напампоўкі шын падаць на цвёрдыя паверхні.
C
D
E
НАСАДКІ
100
BE
Мал.1
A