Blr Кіраўніцтва Па Эксплуатацыі - Lumme LU-1436 Manual De Instrucciones

Ocultar thumbs Ver también para LU-1436:
Tabla de contenido
BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
 Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі выраба, пазначаныя ў маркіроўцы, электрасілкаванню ў Вашай сетцы.
 Выкарыстоўваць толькі ў побытавых мэтах паводле дадзенага кіраўніцтва па эксплуатацыі.
 Не выкарыстоўваць па-за памяшканнямі.
 Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
 Сачыце, каб сеткавы шнур не дакранаўся вострых кантаў і гарачых паверхняў.
 Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
 Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
 Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
 Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
 Дзеля пазбягання паражэння электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і зверніцеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
 Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія ня маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках
карыстач павінен быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, які адказвае за яго бяспеку.
 Не ўсталёўвайце прыбор на гарачых газавых і электрычных плітах, у духоўках; не змяшчайце яго паблізу любых крыніц цяпла.
 Пераканайцеся ў тым, што вакол прылады існуе досыць вольнага месца. Мультыварка павінна быць усталявана на адлегласці не меней 15 см ад патэнцыйна вогненебяспечных аб'ектаў, такіх
як мэбля, запавесы і інш.
 Не ўключайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад выбуховых і лёгкаўзгаральных матэрыялаў.
 Не паднімайце і не перасоўвайце прыбор, пакуль ён падлучаны да электрасеткі.
 Не пакідайце прадукты ці ваду у мультыварцы на працяглы час.
 Нічым не накрывайце прыбор падчас працы, гэта можа стаць прычынай няспраўнасці прыбора.
 Ніколі не ўключайце мультыварку з пустой чарай.
 Не дапушчайце траплення вадкасці ўнутр корпуса мультываркі. Налівайце ваду толькі ў чару для гатавання.
 Пазбягайце траплення старонніх прадметаў і вадкасцяў у прастору паміж дном чары і награвальным элементам! Невыкананне гэтага правіла можа прывесці да з'яўлення паху гару,
ненатуральных гукаў і да пашкоджання прыбора.
 Пры ўзнікненні незвычайных для нармалёвай працы мультываркі шумоў, пахаў, дыму ці іншых відавочных парушэнняў працы прыбора, неабходна неадкладна адключыць яго ад сеткі.
Пераканайцеся ў тым, што паміж чарай і награвальным элементам няма старонніх прадметаў ці вадкасцяў. Калі прычына няспраўнасці не выяўлена, трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр.
 Пасля завяршэння працы з прыборам не памяшчайце чару для гатавання адразу пад халодную ваду – рэзкая змена тэмператур можа прывесці да пашкоджання ўнутранага пакрыцця.
 Каб не пашкодзіць пакрыццё чары, вытворца рэкамендуе выкарыстоўваць аксэсуары, якія пастаўляюцца ў камплекце з мультываркай. Можна таксама выкарыстоўваць драўляная, пластыкавыя
ці сіліконавыя прылады.
УВАГА: Падчас працы з мультываркай сцеражыцеся – гарачая пара і гарачыя дэталі мультываркі могуць прывесці да сур'ёзных апёкаў рук і твара. Выконвайце правілы тэхнікі бяспекі
падчас выкарыстання мультываркі. Націснуўшы на пімпку адкрыцця вечка, дачакайцеся, пакуль вечка цалкам адкрыецца і пакуль пара цалкам выйдзе.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
 Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе этыкеткі.
 Праверце наяўнасць усіх кампанентаў прыбора і адсутнасць пашкоджанняў.
23
Tabla de contenido
loading

Este manual también es adecuado para:

Lu-1444Lu-1446

Tabla de contenido